Менскім дактарам забаранілі бясплатна есці ў «МакДональдсе»
У Менску дактарам хуткай дапамогі начальства забараніла ў працоўны час наведваць рэстараны «МакДональдс».
Фатаздымкі з адпаведнымі абвесткамі са станцыі хуткай меддапамогі і падстанцыі №9 апублікаваў у сацсетках Антон Матолька. У абвестках гаворыцца, што з 20 траўня лекарам забаронена наведваць у працоўны час рэстараны «МакДональдс». Парушэнне будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага аўтамабіля ў асабістых мэтах.
Рэч у тым, што падчас пандэміі каронавірусу «МакДональдс» прапаноўваў лекарам хуткай медыцынскай дапамогі бясплатныя абеды. Прычым іх можна было як есці на месцы, так і браць з сабой.
Беларускае Радыё Рацыя
