Менскія паліклінікі адмяняюць планавы прыём



Менскія паліклінікі адмяняюць планавы прыём пацыентаў. Пра гэта інфармуе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такая мера тлумачыцца эпідэміялагічнай сітуацыяй па захворванні каронавіруснай інфекцыяй, а таксама метамі своечасовай дапамогі пацыентам з COVID-19 і асобам, кантактным з імі.

Таксама ўнесены часовыя змены ў рэжым працы гарадскіх паліклінік і забяспечаны прыём выкліку доктара на дом да 18.00. Акрамя гэтага, арганізаваная поўная занятасць студэнтаў Медуніверсітэта, накіраваных у паліклінікі на перыяд уздыму інфікавання каронавіруснай інфекцыяй.

Школы па падрыхтоўцы да цяжарнасці і родах працуюць у анлайн-фармаце, паведаміла Мінздароўя.

Беларускае Радыё Рацыя