Менскія ўлады дазволілі акцыю на Дзяды
Менскі гарадcкі і абласны выканаўчыя камітэты дазволілі правядзенне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынга ў Курапатах. Акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага рэжыму прымеркаваная да восеньскага дня ўшанавання продкаў — Дзяды.
Збор удзельнікаў шэсця пачнецца а палове 12-й каля гадзіннікавага завода «Луч» у Менску. А 12-й гадзіне калона рушыць у Курапаты, дзе запланаваны мітынг. Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі сталінскага тэрору 1937 года. Дзень памяці продкаў Дзяды штогод адзначаюць 2 лістапада. Да 1998 года гэты дзень быў у Беларусі выходным.
Беларускае Радыё Рацыя