Менскія ўлады дазволілі шэсце на Дзяды



28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. адбудуцца мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама і аблвыканкама.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсця а 12.00. Шэсце пройдзе па пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі.

15.00 – 17.00 – мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ.

Беларускае Радыё Рацыя