Менскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку арыштаваных па справе патрыётаў
Менскія ўлады не дазволілі пікет у падтрымку арыштаваных па справе патрыётаў.
Адмову на першы пікет атрымала сябра Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская. Актывісты плануюць правесці цэлую серыю такіх пікетаў па ўсей краіне. Першую заяўку падавалі на 20 траўня. Прыйшла адмова, з якой заяўніца не згодная:
— Мне адмовілі ў правядзенні гэтага пікета. Матыў такога адказу Менгарвыканкама быў у тым, што яны сцвярджаюць, што не здолелі па нашай заяўцы вызначыць, дзе менавіта мы хочам праводзіць пікет. Гэта не зусім правільная прэтэнзія, бо наадварот, для зручнасці, у заяўцы было прадстаўлена некалькі месцаў, якія Менгарвыканкам мог выбраць.
Ініцыятары акцыі прапанавалі канкрэтна тры магчымыя месцаў правядзення пікетаў: каля КДБ, каля СІЗА №1, на плошчы Бангалор, ці ў любым іншым месцы Менску.
Першая адмова ніяк не паўплывае на планы Руху «За свабоду» правесці цэлую серыю пікетаў ня толькі ў сталіцы, але таксама і ў рэгіёнах.
Беларускае Радыё Рацыя