„Менскхлебпрам” застаўся без гендырэктара
Уладзімір Талайка пакінуў пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства „Менскхлебпрам”, які аб’ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы.
Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі на самім прадпрыемстве.
„Яму не працягнулі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага”, — сказалі ў „Менскхлебпраме”.
Выконваючым абавязкі кіраўніка „Менскхлебпрама” стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.