Меркаванні беларусаў: хто адказны за збіты “Боінг-777”?
Трагедыя са збітым малайзійскім самалётам узрушыла беларускае грамадства. Меркаванні беларусаў ці вельмі асцярожныя, ці катэгарычныя. Людзі дэмакратычна настроеныя лічаць вінаватай Расею. Тыя, хто знаходзяцца пад уплывам расейскіх мас-медыя, упэўненыя на сто адсоткаў, што ў гэтым вінавата Украіна, і не памяняюць свае погляды нават пасля выраку камісіі:
-Ёсць версія, што на самалёце ў гэты ж дзень ляцеў расейскі прэзідэнт Пуцін, і хацелі яго ліквідаваць, але атрымалася ўсё інакш. Менавіта я мяркую, што гэта зрабілі ўкраінцы. Цяпер вінаватай зробяць Расею. А камісія можа напісаць рознае.
– Увесь свет на баку Украіны. Людзі асуджаюць дзеянні Расеі. Таму я таксама лічу, што Расея ўзброіла варвараў, якія не адказваюць за свае дзеянні.
– За гэта ў першую чаргу павінен адказваць Пуцін. Ён павінен дайсці да Гаагі і там скончыць сваё жыццё.
17 ліпеня над тэрыторыяй Украіны, занятай сепаратыстамі, быў збіты пасажырскі самалёт “Боінг-777″. Загінула 298 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.bigmir.net