Меркаваннні адносна прысуду Бандарэнку – розныя



Праваабронцы і прадстаўнікі грамадскасці лічаць суд над сваім калегам, былым кіраўніком арганізацыі „Платформ іннавейшн” Андрэем Бандарэнкам несправядлівым. Аднак іх меркаваннні адносна адэкватнасці прысуду – розныя.

bandar

Так, па словах прадстаўніцы праваабарончага цэнтру „Вясна” Таццяны Равякі, прысуд прапарцыйны віне:

– Былі пытанні са справядлівым судом – магчымасцю Бандарэнку абараняць сябе, многія хадайніцтвы не былі падтрымныя, але прысуд я не лічу завышаным, лічу яго прапарцыйным віне.

Таццяна Равяка не ўбачыла ў гэтай справе элементаў правакацыі. „Магчыма, яны прысутнічалі, але не відавочна”, – кажа праваабаронца. Таму на дадзены момант яна не бачыць палітычных матываў у справе і прысудзе. Аднак гэтыя пытанні яшчэ будуць абмяркоўвацца – дадала.

А вось на думку кіраўніка „Праваабарончага альянсу” Людмілы Гразновай, прысуд Андрэю Бандарэнку не адэкватны яго віне:

– На 15 сутак – адэкватна, усё астатняе – абсалютна палітычна матываваны прысуд, які з’яўляецца вынікам цяперашняй сітуацыі, калі афіцыйныя беларускія ўлады ідуць на дыялог з Еўропай, для таго, каб падарваць гэты дыялог патрэбны новы палітвязень.

Былы кіраўнік правааабарончай арганізацыі „Платформ іннавэйшн” Андрэй Бандарэнка асуджаны Кастрычніцкім судом Менску на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у хуліганскіх дзеяннях супраць 3 чалавек,

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота novychas.info