Меры прафілактыкі каронавіруса ў Беларусі



У Беларусі – шэсць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам: у Віцебску і Менску.

Ва ўсіх гарадах і рэгіёнах цяпер прымаюць прафілактычныя меры.

Так у Гародні частка гандлёвых цэнтраў і гіпермаркетаў вырашылі паклапаціцца пра меры перасцярогі для пакупнікоў. Гандлёвы цэнтр OldCity адным з першых паставіў у праходзе каля кожнай касы ў гіпермаркеце “Еўраопт” спецыяльныя дазатары з дэзінфікуючым растворам. Такія дазатары дадаткова з’явіліся ў туалетах. Акрамя таго, у гандлёвым цэнтры размясцілі памяткі на тэму каронавіруса.

У Берасці, да прыкладу, сетка крамаў “Копеечка” стварыла адмысловыя месцы, дзе можна апрацаваць рукі дэзінфікуючым растворам.

Беларускае Радыё Рацыя