Месца пад помнік Серафіму Жыровіцкаму ўжо вызначана
У вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна актыўна рыхтуюцца да двух юбілееў – 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзе Жыровіцкаму манастыру. Святкаванні адбудуцца сёлета 18-20 траўня. Падчас гэтых урачыстасцяў будзе адкрыты помнік беларускаму святару Серафіму Жыровіцкаму, якога закатавалі ў сталінскіх лагерах вясной 1946 года.
Помнік Серафіму Жыровіцкаму ўстановяць каля самага Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра. Ужо вызначана месца і там цяпер закладваецца фундамент пад помнік.
Адначасова ў Жыровіцкім манастыры актыўна ідзе рамонт даху манастыра, аднаўляецца ў вёсцы плот, запланавана шэраг іншых работ па ўпарадкаванню не толькі манастыра, але і саміх Жыровічаў.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота аўтара