Месцы для пікетаў ці рэзервацыя для апазіцыі?



Бярозаўскія праваабаронцы збіраюць подпісы за тое, каб раённы выканаўчы камітэт змяніў сваё рашэнне наконт месцаў масавых мерапрыемстваў. Яны лічаць, што месца для пікетаў на ўскрайку горада, дзе размешчаны стадыён Паўночны, не адпавядае патрабаванням, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Падчас выбараў у большасці месцаў можна праводзіць пікеты, людзі збіраюць подпісы, стаяць са сцягамі і гэта ніяк не замінае ні грамадскаму парадку, ні транспарту, ні людзям.  Чым нашыя правы ў час выбараў адрозніваюцца ад нашых правоў у звычайным жыцці?

Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт выдзеліў 2 месцы для масавых мерапрыемстваў: на Цэнтральным стадыёне, які выходзіць на галоўную вуліцу Леніна, і на стадыёне Паўночным. Рэдка дазволеныя мерапрыемствы дэмакратычнай грамадскасці заўсёды накіроўваюць толькі на стадыён Паўночны.

Беларускае Радыё Рацыя