Месяц пратэстаў у Беларусі



Роўна месяц таму, 9 жніўня 2020 года, жыццё беларусаў беспаваротна змянілася. Каля 20-й гадзіны вечара па дзяржаўным тэлебачанні абвясцілі, што па выніках экзіт-полаў Аляксандр Лукашэнка перамог у прэзідэнцкіх выбарах з вынікам, блізкім да 80% галасоў, нагадвае Еўрарадыё.

Аляксандр Лукашэнка называе гэта каляровай рэвалюцыяй, яго праціўнікі – рэвалюцыяй выдатнікаў і летам перамен. Пратэсты, затрыманні, гвалт сілавікоў, суды, дзяжурствы ля ізалятараў, штодзённыя мірныя акцыі – такімі былі першыя 10 дзён пасля выбараў, калі беларусаў білі, але яны працягвалі пратэставаць. Пратэсты не заканчваюцца і дагэтуль. Так беларусы адказваюць на гвалт сілавікоў і грэблівае стаўленне да свайго выбару з боку кіраўніка дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя