„Мэта кампаніі пераследу айцішнікаў за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці”
У сувязі з распачатай рэжымам Лукашэнкі кампаніі пераследу айцішнікаў за данаты ў фонды салідарнасці кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак выклаў у фэйсбуку сваё бачанне сітуацыі.

Мэты распачатай цяпер рэжымам кампаніі, на думку Стрыжака, наступныя:
пасеяць недавер да бяспекі публічных збораў;
стварыць ілюзію зліваў/узломаў/уласнай усемагутнасці;
знішчыць нашу салідарнасць, якую ўлада ўспрымае як пагрозу.
Тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі, Стрыжак рэкамендуе пакінуць Беларусь. Кансультацыі, як гэта можна зрабіць, і магчымасць візавай падтрымкі ў выпадку пераследу даступныя праз гарачую лінію ў тэлеграме @help_bysol.
Пры гэтым Андрэй Стрыжак запэўніў, што, нягледзячы на ўсе атакі і спробы знішчыць беларускую салідарнасць, ягоная каманда працягвае сваю працу і пастаянна ўдасканальваецца.
