Microsoft адключыла загрузку Windows 10 і 11 для Беларусі і Расеі
На праблемы ў расейскіх карыстальнікаў звярнуў увагу cnews.ru. Reform.by праверыў, ці датычацца абмежаванні беларусаў. Высветлілася, што спампаваць апдэйт з афіцыйнага сайта немагчыма: выдаецца памылка 404. Пры спробе загрузкі з дапамогай мабільнага інтэрнэту з’яўляецца паведамленне аб узнікненні праблемы з запытам. Карыстачам прапануецца звярнуцца ў службу падтрымкі. Пры гэтым з VPN спампоўка магчыма.
Спампаваць абнаўленні з расейскага IP таксама нельга.
У сакавіку Microsoft абвясціла, што прыпыняе ўсё новыя продажы прадуктаў і паслуг у Расеі з-за агрэсіі ва Украіне.