«Міграцыя на пальцах»
«Міграцыя на пальцах». Мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў берасцейскім офісе праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Падрабязней пра праект кажа праваабаронца і сябра арганізацыі Наста Лойка:
— Вельмі шмат стэрэатыпаў у прынцыпе з міграцыйнымі працэсамі. У выніку нашага даследавання практычнага досведу нам падалося важным размаўляць пра гэтыя стэрэатыпы, даваць нейкія факты, звязаныя з міграцыйнымі працэсамі, і, каб гэта было максімальна проста, мы назвалі таксама «Міграцыя на пальцах». Проста пералік нейкіх тезісаў у нейкай нефармальнай форме. Тут, у Берасці, гэта была пілотная спроба.
Пад час мерапрыемства наведвальнікаў пазнаёмілі з лічбамі і тэрміналогіяй ў галіне міграцыі, а таксама з яе відамі. «Для мяне было цікавым даведацца што ў Свеце больш за 200 мільёнаў чалавек з’яўляюцца эканамічнымі мігрантамі, ці тое што толькі крыху больш за 900 чалавек атрымалі статус бежанца ў Беларусі пачынаючы ад 1997 годf. Было цікава», — зазначылі ўдзельнікі мерапрыемства.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце