Мікалай Аўтуховіч: Дактары знайшлі цэлы “букет” хваробаў
Былы ваўкавыскі прадпрымальнік і палітвязень Мікалай Аўтуховіч прайшоў у Менскім ваенным шпіталі медыцынскае абследаванне.
Мікалай Аўтуховіч: Абследаванне прайшоў, зараз патрэбна добрая рэабілітацыя, бо дактары знайшлі цэлы “букет” хваробаў. Халестырын вялікі, цукар – завялікі… Хацелі выразаць жоўцевы пухір, але я пакуль адмовіўся. Тры язвы знайшлі ў страўніку. Адным словам, турма яшчэ доўга будзе нагадваць пра сябе.
РР: Якія далейшыя планы?
Мікалай Аўтуховіч: У хуткім часе вяртаюся ў Ваўкавыск – да сям’і, гаспадаркі… Праца стаіць, трэба далей наводзіць парадак у хаце і прыводзіць у парадак сябе.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара