Мікалай Аўтуховіч мае намер напісаць аўтабіяграфічную кнігу
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч мае намер напісаць аўтабіяграфічную кнігу, дзе адлюструе гады, праведзеныя ў беларускіх турмах.
Крыніцай матэрыялаў павінны паслужыць лісты, якія ён атрымліваў падчас зняволення і турэмныя дзённікі.
Негледзячы на адсутнасць вольнага часу, Мікалай Аўтуховіч лічыць напісанне кнігі справай патрэбнай як для яго асабіста, так і для беларускага грамадства, бо турэмнае жыццё вязняў застаецца малавядомым шырокаму колу людзей:
– Кожны дзень я штосьці занатоўваў, каб не забыцца: прозвішчы, падзеі. Цікавага было шмат, і яно захавалася. Дзённік быў захаваны, бо на яго таксама палявалі: яго і вярталі, і забіралі, казалі, што не вынесу нататкі увогуле з турмы.
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч паводле 2-х судовых пастановаў адседзеў больш 8 гадоў у беларускіх турмах.
Падчас першага тэрміну зняволення быў прызнаны Аmnesty International вязнем сумлення.
Дэмакратычная супольнасць звязвае пераслед Мікалая Аўтуховіча з яго антыкарупцыйнай і грамадскай дзейнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя