Мікалай Бяльчук – у рэанімацыі



Пра тое, што фермер Мікалай Бяльчук знаходзіцца ў рэанімацыі, стала вядома пад час спробы працягнуць працэс над ім. Суддзя Суда Берасцейскага раёна Павел Главацкі абвясціў чарговы перапынак, ужо да 11-й гадзіны 2-га снежня.

belchuk_2

Нагодай для абвяшчэння перапынку стаў атрыманы ліст з СІЗА №7, дзе паведамляецца, што Мікалай ад 29 лістапада знаходзіцца ў стацыянары.

Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сочыць за працэсам:

— Тое, што яны не становяцца на калені і не ідуць на павадку у, як яны лічаць, незаконных патрабаванняў міліцыі, — гэта костка ў горле нашых органаў. Людзі ў форме здзекуюцца над усёй сям′ёй, над усёй вёскай.

Фермер Мікалай Бяльчук на знак пратэсту супраць дзеянняў міліцыі ад 1 лістапада трымае галадоўку ў СІЗА №7. Раней сваякі спрабавалі дамагчыся ягонага перавода ў шпіталь, але безвынікова. «Ц гэта атрымалася зрабіць толькі коштам ягонага здароўя», — паведамляюць родныя Бельчука. Ягоны брат Аляксандр таксама знаходзіцца ў СІЗА №7 за спробу абараніць брата ад выкрадання невядомымі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: belsat.eu