Мікалай Чарнавус: Хто будзе чысціць?



Нядоўга цешыліся жыхары Баранавіч тым, што пераход па полі паміж Лядовым палацам і вуліцай Дамашэвіцкай стаў бяспечным і больш-менш упарадкаваным.

Работнікі гарадскога рамонтна-будаўнічага прадпрыемства, якія закрывалі каналізацыйныя люкі, не пачысцілі іх ад накіданага за тры гады смецця.

Пра гэта паведаміў Мікалаю Чарнавусу мясцовы жыхар:

– Калодзежы ліўневыя накрылі, але яны зрабілі ўсё хуценька і іх не пачысцілі. Людзі ўзялі і засыпалі гэтыя калодзежы розным смеццем. Хто будзе чысціць? Ніхто не будзе чысціць.

Гэтая мясціна з адчыненымі каналізацыйнымі люкамі, размешчанымі ў высокай траве і хмызняку, была небяспечнай як для дарослых, так і для дзяцей. Дзеці хадзілі па гэтым участку ў школу ў Лядовы палац і г. д.

Паводле Мікалая Чарнавуса, цяпер зноў трэба будзе па-новаму спісаць шмат паперы, каб перарабіць зробленае.

Беларускае Радыё Рацыя