Мікалай Чарнавус пікетаваў супраць збяднення
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус з Баранавіч правёў адзіночны пікет у дазволеным уладамі месцы – старым парку горада – з 10 да 11 гадзін. Мэта пікету – пратэст супраць збяднення. За дазволам на пікет да ўладаў не звяртаўся, кажа Мікалай Чарнавус:
– Заяўку не падаваў, бо ведаў, што не дазволяць. Напісаў плакат, што народ бяднее, што я супраць падвышэння цэн. Прэзідэнт казаў, што таму, хто падвысіць цэны, ён галаву адарве. Але ніхто яго не баіцца, цэны растуць, народ бяднее.
Пікет прайшоў без эксцэсаў. З-за дрэннага надвор’я людзей было няшмат, таму Мікалай Чарнавус пасля правядзення пікета пакінуў вялікія плакаты.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы