Мікалай Чарнавус зладзіў свята для дзяцей і бацькоў



Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус арганізаваў для дзяцей і іх бацькоў свайго трэцяга Дамашэвіцкага завулка свята. Чарнавус вырашыў адарваць дзяцей ад камп’ютараў і паклікаў дзяцей завулка да сябе, каб згатаваць абед і заняцца спортам на свежым паветры, кажа Мікалай Чарнавус:

Дзеці ўвесь час сядзяць у камп’ютарах і белага свету не бачаць. А тут выйшлі на прыроду, вогнішча, дым, згуртаванасць. Зрабілі пельмені, зварылі, селі дружна і паелі. А да пельменей былі яшчэ і бліны. Потым падышлі бацькі, і іх накармілі. А потым правялі футбольныя спаборніцтвы, і баскетбольныя для дарослых.

Абед быў прыгатаваны за кошт Чарнавуса. Паводле спадара Мікалая, свята ўдалося. Калі б усе так рабілі, а не хаваліся за высокімі платамі, дзеці былі дружнейшымі. А так кожны жыве сам па сабе.

Беларускае Радыё Рацыя