Мікалай Дзядок аштрафаваны за акцыю „Свабоду палітвязням”



6 сакавіка ў Цэнтральным судзе г. Менска прайшоў суд над актывістам Міколам Дзядком за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што была 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Актывіста затрымалі 4 сакавіка на выхадзе з суда Фрунзенскага раёна.

На фота: Мікалай Дзядок у зале суда

„Мяне затрымалі адразу пасля суда за распаўсюд экстрэмісціх матэрыялаў у сацсетках”, – распавядае пра сваё затрыманне Мікола.

– Мяне схапілі двое супрацоўнікаў менскага РУУС і пасадзілі ў бусік. Завезлі мяне ў Цэнтральнае РУУС  і там прад’явілі абвінавачванне па арт. 23.34 – за ўдзел у акцыі 26 лютага. Там я сядзеў да вечара, пасля чаго мяне завезлі ІЧУ, дзе я прабыў яшчэ два дні. Потым у РУУС і на суд.

У выніку паседжання Міколу Дзядку прысудзілі штраф у памеры 25 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота spring96.org