Мікалай Матрунчык: Не губляйце адчування Вялікадня круглы год
Анлайн-трансляцыі богаслужэнняў пры пагрозе эпідэміі могуць часова замяніць паўнавартаснае знаходжанне ў храме.
Такое меркаванне разам з Велікодным віншаваннем перадаў кіраўнік Беларускага праваслаўнага брацтва, названага ў гонар Святых віленскіх пакутнікаў, Мікола Матрунчык:
– Усіх беларусаў свету – з тым радасным настроем, з той надзеяй, якія дае гэты дзень. Не губляць адчування найперш, таму што гэты дзень ён перакрэслівае ўсе тыя нязручнасці, каторыя ў нас часам з’яўляюцца ў жыцці. Каб шмат-шмат год мы адчувалі вось гэтую еднасць, салідарнасць у Хрысце ўваскрэслым.
На думку Мікалая Матрунчыка вернікам варта заставацца дома падчас Велікодных святаў ды звярнуць увагу на сям’ю і сэнс свята ва ўласным сэрцы.
Беларускае Радыё Рацыя