Мікалай Падгайскі: падымаць забастовачны рух няма каму



У Баранавічах не чуваць, каб хтосці баставаў. Пакуль сітуацыя яшчэ цярпімая: заробкі плацяць, пенсіі таксама. Забастоўка можа быць, але трэба пачакаць рэальнага дзеяння санкцый, кажа намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах Мікалай Падгайскі, апазіцыянер са стажам, які ўсе жыццё прапрацаваў на вытворчасці ў якасці інжынерна-тэхнічнага работніка:

„Забастоўка вельмі магчымая, але для гэтага патрэбна адпаведная эканамічная і палітычная сітуацыя. Па-першае, палітычная сітуацыя цяпер ускладнілася ў параўнанні з тым, што было паўтары гады таму. Цяпер папрымалі такія законы і пастановы, што найменьшы рух не ў той бок – і ты як мінімум ужо не працаўнік прадпрыемства. А па-другое, нават калі нічога не было, то на цябе і так знойдуць штосці, каб цябе пасадзілі. У бліжэйшы час цяжка чакаць”.

Цалкам размова:

Паводле Мікалая Падгайскага, а самае галоўнае, што тых, хто мог павясці за сабой пасадзілі альбо вымусілі з’ехаць з краіны. Уся спадзёва на санкцыі, каб іх вынікі адчулі ўсе: ад работніка да кіраўніка. Гэта і стане той сітуацыяй, калі вярхі не змогуць, а нізы не захочуць так жыць.

Беларускае Радыё Рацыя