Мікалай Статкевіч апавясціў улады пра намер правесці святочны сход
Мікалай Статкевіч перадаў апавяшчэнне ў Менгарвыканкам пра намер правесці святочны сход 3 ліпеня ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта палітык паведаміў 30 чэрвеня на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.
„У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі дагаворамі, паведамляю пра намер Беларускага нацыянальнага кангрэса далучыцца да святкавання 3 ліпеня дзяржаўнага свята — Дня Вызвалення і правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менска святочны сход. Пачатак акцыі — у 14.00”, — гаворыцца ў дакуменце, які датаваны 28 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя