Мікалай Статкевіч заклікае змагацца за свае правы
Мікалай Статкевіч заклікае беларусаў да змагання за свае правы. І зрабіць гэта можна, паводле яго, бліжэйшым часам – на “Маршы абураных беларусаў 2:0”.
Галоўныя патрабаванні акцыі – адмена дэкрэта №3 пра так званых “дармаедаў” ды іншых пабораў, што ўвялі ўлады. А таксама патрабаванне падвышэнне пенсій і заробкаў.
Кажа апазіцыйны палітык:
— Мы бачым з вамі, якая ўлада ў краіне. Па-сутнасці, краіна пад акупацыяй. Сапраўдныя злачынцы не сядзяць за гэтымі кратамі, яны знаходзяцца ва ўладзе. Такое ўражанне, што ўся гэтая махіна створаная са страху ад нас. Напрыклад два салдаты унутраных войск ідуць увечары на патруляванне і ім даюць заданне: 7 чалавек. Яны ловяць ля крамаў. Беларусь трэба вызваляць, таму я заклікаю ўсіх узяць удзел у «Маршы абураных беларусаў – 2». Нават калі мяне там не будзе, я ўпэўнены, што я не адзін мужчына з гэтай краіне. Будзем разам!
“Марш абураных беларусаў 2:0” мае адбыцца 21 кастрычніка а 14-ай гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску. Ён не санкцыянаваны ўладамі.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя