Мікалай Статкевіч: Змены палітычнага рэжыму ў Беларусі не за гарамі
Змены палітычнага рэжыму ў Беларусі не за гарамі, – упэўнены палітвязень Мікалай Статкевіч.
З гэтым прагнозам згодна і яго жонка Марына Адамовіч, якой нядаўна ўдалося сустрэцца з Мікалаем:
– Смяротна напужаныя, спрабуюць утрымаць уладу любым спосабам. І для мяне абсалютна відавочна, што для гэтага гістарычнага часу ў іх няма. Як бы не было і якім бы спосабам не ажыццявіліся перамоены, але яны непазбежныя.
Цалкам паслухаць размову можна ў далучаным аздыёфайле:
Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Ён просіць падтрымліваць усіх, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзеля будучыні Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя