Мікалай Статкевіч звярнуўся да святароў і вернікаў Беларусі



Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалай Статкевіч звярнуўся да святароў і вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій Беларусі.

Зварот:

Улады з ужываннем гвалту і арыштаў знеслі ў Курапатах каля 100 хрысціянскіх крыжоў. Адбылася не толькі знявага памяці дзясяткаў тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гвалтоўны знос крыжоў глыбока закранае нашыя хрысціянскія пачуцці.

У нядзелю 7 красавіка ў 12.00 каля Свята-Духава кафедральнага сабора на сталічнай плошчы Свабоды адбудзецца малебен у памяць нявінна забітых у Курапатах. Таксама мы памолімся, каб Гасподзь дараваў нам абразу Крыжа, на якім Ён прыняў пакуту дзеля нашага ўратавання.

Заклікаю святароў і вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій узяць удзел у малітоўным сходзе на пл. Свабоды.

Слава Ісусу Хрысту!

Мікалай Статкевіч

Беларускае Радыё Рацыя