Мікалай Жуковіч: Сярод дэпутатаў павінны быць людзі з рознымі поглядамі



Дэпутат Бярозаўскага раённага савета, дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы Мікалай Жуковіч лічыць, што ў саветы павінны ўваходзіць людзі розныя, як па поглядах, так і па роду заняткаў. Праца ад гэтага будзе больш жывой і эфектыўнай.

Мікалай Жуковіч:

– Павінны быць у савеце дэпутатаў дэпутаты сапраўды з рознымі поглядамі. Калі ўсе будуць думаць аднолькава, як думае, напрыклад, кіраўнік, то тады не будзе ніякай асаблівай працы, цікавасці працаваць менавіта ў такім грамадстве, ці ў такой арганізацыі. Усё ж такі павінны быць розныя людзі – не толькі кіраўнікі. Калі толькі адны кіраўнікі – няма цікавасці да такой працы. Хоць я і сам кіраўнік.

Мікалай Жуковіч – вядомы, аўтарытэтны і паважаны чалавек у раёне. Яго папрасілі быць альтэрнатывай для дэпутаткі са стажам, намесніка дырэктара завода “Гідраізал” Ірыны Блоцкай. Перамог з вялізным адрывам. Як дэпутат гатовы дапамагаць усім, хто да яго звернецца.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя

На здымку: Мікалай Жуковіч з вучнямі.