Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса
Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суд прызначаны на 16 траўня. Працэс пройдзе ў Гарадзенскім абласным судзе – паведамляе „Вясна”. Усяго па „Справе Аўтуховіча” праходзяць 12 чалавек. Пакуль не вядома, у якім фармаце пройдзе судовы працэс. Таксама пакуль незразумела, ці будуць судзіць “групу Аўтуховіча” разам.
Па версіі следства, Аўтуховіч і сябры арганізаванай групы ў кастрычніку 2020 года падпалілі аўтамабіль жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе 2020 года на тэрыторыі Гарадзенскага раёна вырабілі самаробнае выбуховае прыстасаванне, пасля чаго на вул. Вялікая Альшанка ў Гародні ўзарвалі аўтамабіль, які належаў супрацоўніку міліцыі.
