Мікалая Чарнавуса настойліва запрашаюць у аддзел
Баранавіцкага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Чарнавуса міліцыя не пакідае ў спакоі. Нягледзячы на выходны, пазванілі і запрасілі пад’ехаць у міліцыю. Чарнавус здзівіўся і сказаў, што сёння выходны дзень, з якой нагоды я паеду да вас. У адказ пачуў настойлівае: пад’едзце, – кажа актывіст.
– Я пазваніў дзяжурнаму ў аддзел унутраных спраў, што я выпіўшы, не магу ж я пайсці ў адзел выпіўшым. А калі выхадзіў з рынка, то зваўжыў, што за мной сочаць – адзін у цывільным, а другі ў міліцыйскай форме.
Такую ўвагу Мікола Чарнавус звязвае з заўтрашнім мітынгам у Менску. Перад першым мітынгам 15 лютага з яго ўзялі падпіску, што не будзе падбіваць прадпрымальнікаў на паездку на мітынг і наогул да акцыі пратэсту. Але ён ездзіў у Менск. Зараз Чарнавус не збіраецца даваць міліцыі ніякай падпіскі.
Беларускае Радыё Рацыя