Мікалая Чарнавуса выклікаюць у баранавіцкую міліцыю 25 сакавіка



Грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса з Баранавіч выклікалі позвай у Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту РБ на 10 гадзін 25 сакавіка. Двое міліцыянтаў прынеслі позву на работу. Актывіста на рабочым месцы не было, таму яны прыйшлі да яго дадому.

Кажа Мікалай Чарнавус:

– 25-га – гэта нядзеля. Здавалася б, паўсюль выходны дзень. Не, у связі з тым, што ў Менску будзе санкцыянаваны мітынг адбывацца, і Чарновуса, каб ён туды не трапіў, пратрымаюць да 15-й гадзіны і адпусцяць. Чарновус напіша плакаты, кепскія плакаты, то навошта там Чарнавус.

Выклікаюць Мікалая Чарнавуса ў якасці сведкі. Па якой справе – не паведамілі. Паводле Чарнавуса, за апошнія гады гэта звычайная практыка.

Беларускае Радыё Рацыя