Мікалая Дзядка этапавалі з магілёўскай турмы ў калонію
Палітвязня блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка 12 лютага этапавалі з магілёўскай турмы №4 у калонію, паведамляецца на ягоным акаўнце ў Instagram. У якую менавіта калонію перавялі актывіста, пакуль невядома.
10 лістапада Мікалая асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён не прызнаў віны ні па ніводным артыкуле. Вярхоўны суд пакінуў апеляцыйную скаргу на прыгавор палітвязня без зменаў.