Мікалая Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік як “схільнага да суіцыду”
Адміністрацыя магілёўскай Следчай турмы №4 працягвае ціснуць на палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. Цяпер яго паставілі на прафілактычны ўлік як “схільнага да суіцыду і членашкодніцтва”, перадае “Новы час”.
Яшчэ 15 снежня бацька Мікалая Аляксандр Дзядок распавёў, што на сына складаюць рапарты за парушэнні, якія ён не здзяйсняў, а таксама адмаўляюць у аказанні медыцынскай дапамогі. Мікалай Дзядок напісаў у лісце, што яго паставілі на прафілактычны ўлік за тое, што 6 гадоў таму ён парэзаў рукі і жывот у ШІЗА ў Горках.
Нагадаем, Мікалая Дзядка затрымалі больш за год таму – 11 лістапада, яго збівалі і здзекаваліся з яго, а пасля абвінавацілі па трох артыкулах крымінальнага кодэкса. У выніку прадстаўніку анархісцкага руху прысудзілі пяць гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рвцыя