Мікалаю Чарнавусу адмовілі ў правядзенні пікета
Прадпрымальніку з Баранавіч Мікалаю Чарнавусу адмоўлена ў акцыі прадпрымальнікаў, гаспадароў і кіроўцаў маршрутак на 28 сакавіка. Акцыя планавалася ў цэнтры горада. Паводле адказу Баранавіцкага гарвыканкама, заяўка на мерапрыемства з удзелам вялікай колькасці людзей не можа быць толькі ад аднаго Чарнавуса:
– Коштамі замучылі, народ збяднеў, рынкі пустыя. Арэнду паніжаць трэба, падаткі паніжаць трэба ў пенсійны фонд. Ці дажыве ён да гэтай пенсіі? Калі была б назапашвальная – ён бы не шкадаваў. А так апошняе забіраюць. І таму зрабілі заяўку на пікет.
Паводле Міколы Чарнавуса, улада не хоча ведаць настрой прадпрымальнікаў, таму што не збіраецца вырашаць іх праблемы.
Беларускае Радыё Рацыя
