Мікалаю Казлову прысудзілі 3 месяцы арышту
Лідара АГП Мікалая Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. Мікалая Казлова прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэксу. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, суддзя Таццяна Шоцік прызначыла Мікалаю максімальна строгае пакаранне па гэтым артыкулу.
Беларускае Радыё Рацыя
