Мікашэвіцкія ўлады мабілізаваліся перад выбарамі



Не паспеюць людзі паскардзіцца на даўно не вырашаемую сацыяльную праблему сябру Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леаніду Дубаносаву, як улады пачынаюць вырашаць праблему, як гэта было з латаннем дарожнага пакрыцця на вуліцы Першамайскай, а цяпер са стварэннем пешаходнага пераходу у людным месцы на гэтай жа вуліцы, кажа Леанід Дубаносаў:

Мы толькі пачалі збіраць подпісы, як яны адразу пачалі, па-ціху, падразаць кусты, разабралі тратуарную плітку, каб зрабіць пешаходны пераход паміж крамай «Зелёная крыша» і паркам. Адразу яны сказалі, што няма грошай, бо крызіс, а цяпер аказваецца ў іх хапае грошай.

Паводле Леаніда Дубаносава, улады дзейнічаюць так аператыўна і апераджальна, каб людзі не лічылі іхняй работы заслугай Дубаносава. Леанід Дубаносаў збіраецца выставіць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Беларускае Радыё Рацыя