Міхаіл Галуза абскардзіў штраф у Берасцейскім абласным судзе



Скаргу ў Берасцейскі абласны суд падаў удзельнік пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Міхаіл Галуза.

Міхаіл быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў за расклейванне лістовак з боку Ленінскага РАУС горада Берасця. У заяве актывіст просіць судовы орган спыніць адміністрацыйныя справы і адмяніць штраф, паколькі ў яго дзеяннях адсутнічаў склад правапарушэнняў, — распавяла грамадская дзеячка Алена Галуза:

– Практыка паказвае, што калі першы суд прызначыў нейкае пакаранне, то абласны і рэспубліканскі проста пагаджаюцца. У нас быў такі выпадак, калі яны кажуць: мы не можам, мы верым супрацоўнікам міліцыі, мы вам не можам паверыць, а ім верым. Так і ў судах. Але пабачым.

 — Мы заклікаем да сумлення і справядлівасці, але на практыцы можа атрымацца — як заўсёды, — дадала Алена Галуза.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце