Міхаіл Галуза распавядае пра затрыманне



На 35 базавых велічыняў (два пратаколы на 10 і 25 базавых велічыняў адпаведна) быў аштрафаваны праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці Міхаіл Галуза. Яму прад’явілі артыкул 21.14 адміністрацыйнага кодэкса, што значыць парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

Распавядае актывіст:

– Пра тое, што былі затрыманыя і арыштаваныя тры актывісты, мной былі расклееныя ўлёткі. Я іх расклеіў, на мне было адзенне не ўстаноўленага тыпу – плашч. Але яны прасачылі за мной, пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ, спынілі машыну, пачалі апытваць, і толькі тады пад’ехаў АМАП. Папрасілі праехаць з імі. Я даехаў да Ленінскага РАУС, яны склалі пратакол і склалі акт аб аўтамабілі.

Як адзначыў Міхаіл Галуза, ва ўлётках была інфармацыя пра затрыманне і пакаранне на пятнаццаць сутак лідараў пратэстаў Аляксандра Кабанава, Змітра Андрасюка і Змітра Бекалюка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце