Міхаіл Кісель і Юрый Папко: Гэтага ўжо нельга было трываць
Актывісты Міхаіл Кісель і Юрый Папко з Пружан адседзелі двойчы па 15 сутак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і нібы за непадпарадкаванне міліцыі 14 ліпеня.
Яны вышлі на плошчу горада ў знак пратэсту за нерегістрацыю прэтэндэнтаў у кандыдаты Валерыя Цэпкалы і Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах, кажа Міхаіл Кісель:
– Мяне гэта абурыла. Усе нашыя подпісы выкінулі. Я ўжо далей проста не мог гэта ўсё трываць, бо я разумею, што тут трэба толькі дзейнічаць. Патрэбны нейкі штуршок для нашага грамадства. Трэба дзейнічаць. Бо інакш нічога не будзе. Вырашаецца не на выбарах, вырашаецца на плошчы.
– Мяне завуць Юра Папко. З Міхаілам нас аднолькава затрымалі. Я ўжо гэтай глусні не вытрымаў і паказаў, што я супраць гэтага ўсяго.
Паводле актывістаў, яны засталіся на працы. Сваёй віны ніякай не адчуваюць. І ў перамозе Святланы Ціханоўскай не сумняюцца. Таму Аляксандр Лукашэнка павінен сысці, вызваліць месца для законна абранага прэзідэнта.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя