Міхась Бернат: Тут расейцы гаспадараць



Усе напады на беларускіх актывістаў апошнім часам, і не толькі апошнім часам, робяцца па замове Расеі з дапамогай расейскага ФСБ. Знішчэнне ўсяго беларускага, выразанне пад корань робіцца для захопу Беларусі падобна Крыму. І гэта вельмі непакоіць тых, хто аддаў сваё жыццё і лёс за ўзнаўленне беларушчыны.

Балюча назіраць за тым, як большая частка беларускага грамадства апатычна ставіцца да падзеяў у краіне, кажа стваральнік беларускага музея ў Русінах, былы яго дырэктар Міхась Бернат:

– Тут расейцы гаспадараць цалкам, і спецслужбы тут, і войскі, і базы іхнія. Ігнаруецца беларускі народ, яго адметнасці і асаблівасці. Гэта пагроза незалежнасці. Забаронена ўсё, пераследуецца ўсё нацыянальнае. Усё знішчыцца, і будзе сапраўды тут жыць рускі народ са знакам якасці.

Паводле Міхася Берната, пасля сталінскіх рэпрэсій не адрадзілася беларуская інтэлігенцыя ў той колькасці, якая патрэбна для выратавання Беларусі. І калі беларусы не ўсвядомяць ступень пагрозы, то неўзабаве прачнуцца ў паўночна-заходнім краі.

Беларускае Радыё Рацыя