Мікіта Бялевіч, Алег Ларычаў і Алесь Белы выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту
Пра гэта паведамляе @by_culture.

Іх траіх затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Менску, калі яны здымалі новае відэа для TikTok. Потым іх асудзілі на 15 сутак арышту нібыта за «непадпарадкаванне міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП).
