Мікіта Карпаў: З-за дапамогі By_HELP пазбавілі грошаў на рахунку



У аднаго з былых кіраўнікоў кампаніі “Сумленныя людзі ў Гародні” Мікіты Карпава заблакавалі банкаўскі рахунак з-за дапамогі з-за мяжы.

Пра справу распавядае Мікіта Карпаў:

– Пасля майго затрымання я папрасіў дапамогі для выплаты штрафу ў By_HELP. Мне яе выплацілі ў верасні. Далей, праз пару месяцаў, у лістападзе, па-мойму 16 чысла, у мяне блакуецца карта. Нават не карта, а мой рахунак у банку. Пасля чаго я тэлефаную ў банк, мне там не могуць патлумачыць па якой прычыне блакуецца рахунак. Мне сказалі, што мой рахунак заблакаваны з-за крымінальнай справы.

Мікіта Карпаў упэўнены, што адносна яго могуць завесці нават крымінальную справу.

– Мне паступіла інфармацыя, магчыма непраўдзівая, я за яе не ручаюся, што ў некаторых выпадках заводзіцца ўжо крымінальныя справы на людзей, якім пералічвалі такую дапамогу. Фармуліроўка ў крымінальнай справе такая, што заснавальнік фонду By_HELP стымулюе і аплачвае мітынгі ў Рэспубліцы Беларусь.

Актывіст хваляваўся за сваё жыццё і не жадаў з-за незразумелай справы сядзець за кратамі, таму быў вымушаны з’ехаць ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя