Мікіта Каёшка: Медыкі і карыстальнікі дзякуюць, Мінздраў думае
У Беларусі створаны анлайн-сервіс sensmd.com для дыягностыкі каронавіруса.
Ідэю старэння і вынікі працы раскрыў прадстаўнік каманды распрацоўшчыкаў Мікіта Каёшка:
– Мы распрацоўвалі разам з чатырма лекарамі-інфекцыяніствамі, кандыдатамі медыцынскіх навук, тэрапеўтамі. Быў нават нейра-хірург. Усе лекары апладзіравалі нашай рэкамендацыі сыходзячы са сваіх ведаў, досведу таго, як яны і іх калегі дзейнічаюць у непасрэднай сітуацыі апошніх месяцаў. Цяпер у нас кал 75-80 тысяч наведнікаў за ўвесь час выкарыстання сервіса. У дзень ад 1-1,5 тысячы карыстальнікаў у сярэднім. За апошнія тры тыдні пішуць лекары, пішуць людзі, што гэта карысны інструмент.
Сервіс накіраваны на тое, каб карыстальнікі абнаўлялі свае паказанні штодня і адразу бачылі актуальныя графікі свайго самаадчування. Аднак Мінздраў супрацу з сайтам пакуль не пачаў.
Беларускае Радыё Рацыя