Мікола Чарнавус: Пачынаем збіраць подпісы ў падтымку полацкіх ІП-шнікаў



Прадпрымальнікі ў рэгіёнах салідарныя з полацкімі калегамі. Хоць іх пакуль не закранулі масавыя праверкі і канфіскацыі, ІП-шнікі на Берасцейшчыне таксама патрабуюць накласці мараторый на падобныя дзеянні падатковай інспекцыі ды Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Кажа баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус:

– Пакуль ціха, нас пакуль ніхто не чапае. Але мы салідарныя з Полацкам і мы таксама будзем збіраць подпісы і накіроўваць – і сваім уладам, і ў адміністрацыю прэзідэнта. З аўторка мы пачнем.

Кіраўніцтва аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” намерана днямі сустрэцца з кіраўніцтвам полацкага раённага выканаўчага камітэта. Прадпрымальнікі просяць мясцовыя ўлады накласці мараторый на канфіскацыі і праверкі ў межах указа № 222, ды ў межах дзеяння тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by