Мікола Чарнавус: Праблемы народа ўладзе абыякавыя



Берасцейскія індывідуальныя прадпрымальнікі паедуць на акцыю ў Менск, прызначаную на 14-га сакавіка. Такое рашэнне прынята на сходзе з удзелам прыблізна 150 ІПэшнікаў, якія гандлявалі прадукцыяй легпрама на рынках і ў гандлёвых цэнтрах рэгіёна.

Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

У той жа час баранавіцкія ўлады не далі ІП дазвол на мітынг 7-га сакавіка. Месца правядзення – галоўная плошча горада, якая менш за 50 метраў да гарадскога выканаўчага камітэта і да помніка Леніна – гісторыка-культурнай каштоўнасці, кажа Мікола Чарнавус:

– Самае першае тое, што яны б маглі пазначыць, што на плошчы не дазваляюць, а вось у парку выдзелілі вам, але яны і ў парку не хочуць нават – не ўзгадалі парк. На галоўнай плошчы горада Баранавічы яны не жадаюць бачыць ні жыхароў горада Баранавічы, ні запрошаны вакальна-інструментальны ансамбль з горада Крупак.

Паводле Чарнавуса, баранавіцкія ўлады паказалі, што дарма ядуць народны хлеб. Праблемы народа ім абыякавыя. Галоўнае – гэта дагадзіць вышэйшаму кіраўніцтву.

Беларускае Радыё Рацыя