Мікола Чарнавус просіць Лукашэнку і міністраў дапамагчы з лозунгамі



Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пры падрыхтоўцы да мітынгу ў Баранавічах звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі, міністраў гандлю, эканомікі, па падатках і зборах і нават да старшыні КДБ РБ. Ён просіць Лукашэнку і міністраў дапамагчы ў падрыхтоўцы лозунгаў да мітынгу 7 сакавіка, кажа Мікола Чарнавус:

— Я вырашыў звярнуцца да прэзідэнта, да міністраў, да усіх чыноўнікаў Рэспублікі, каб яны выпрацавалі лозунг да гэтага мітынгу і каб усе зразумелі, што трэба ісці ў адстаўку. Яны сваёй дзейнасцю шкодзяць будучыні Беларусі.

Паводле Чарнавуса, прадпрымальнікі змагаюцца за адмену указа 222, які паставіў на калені не толькі прадпрымальнікаў, але і ўвесь народ Беларусі. Без змены кіраўніцтва ніякіх рэальных крокаў да выхаду з крызісу не будзе.

SWScan00078

SWScan00079

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы