Мікола Чарнавус-старэйшы пакараны штрафам



Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікола Чарнавус (старэйшы) пакараны судом горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна штрафам ў 40 базавых велічынь. Суддзя Аксана Копач абвінаваціла Чарнавуса ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства на плошчы горада 26 лютага. Сведкамі, як звычайна, выступілі міліцыянты Баранавіцкага гарадскога аддзялення міліцыі, кажа Мікола Чарнавус:

– Я даказваў, што не арганізоўваў гэтых людзей, яны прыйшлі самі. Яны ведалі, што ў горадзе праводзіцца мітынг. Але Аксана Копач слухала сведкаў, якімі былі міліцыянты. Яны сказалі, што Чарнавус выказваўся супраць Дэкрэта №3, супраць таго, што простыя людзі кормяць чыноўнікаў, што трэба разагнаць гэты гарвыканкам, а зрабіць там бальніцу. Усё 12 пытанняў агучылі, якія я зачытаў.

21 сакавіка суддзя Аксана Копач пакарала Міколу Чарнавуса штрафам у 30 базавых велічынь за збор подпісаў ля падатковай. Збор подпісаў сведкі-міліцыянты і суддзя Копач палічылі пікетам.

Беларускае Радыё Рацыя