Мікола Чарнавус: Старшыня райвыканкама „закасіў” пад Дзеда Мароза



Баранавіцкія кіраўнікі Кааператыўнага рынка вырашылі ўзяць сабе дадатковы выходны 2-га студзеня.

Гуляць дык гуляць, кажа прадпрымальнік Мікола Чарнавус (старэйшы). Па словах прадпрымальніка,  інтарэсы кіраўніцтва рынка не супалі з інтарэсамі прадпрымальнікаў. Маючы падзенне даходаў з прычыны змяншэння пакупніцкай здольнасці, ім гэты дзень патрэбен для працы.

Таму Чарнавус звярнуўся ў мясцовы райвыканкам для вырашэння сітуацыі. Але а 15-й гадзіне пятніцы чыноўнікі ўстановы ўжо не працавалі, а засядалі на святочным сходзе, кажа спадар Чарнавус:

– Гэта ўпершыню за 24 гады 2-га снежня адміністрацыя рынка не жадае працаваць. Я звярнуўся ў райвыканкам, а там аказваецца таксама старшыня Баранавіцкага райвыканкама Хвацік Васіль пад Дзеда Мароза “закасіў”. Вырашыў павіншаваць у працоўны час калектыў, сабраў іх у актавай залі, але мяне туды не прапусціў міліцыянт.

Дзяжурны міліцыянт адправіў Чарнавуса ў “адно акно”. Але там пытаннем працы рынка не валодалі. Па настойліваму патрабаванню прадпрымальніка, святочны настрой быў перарваны ў намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы. Той спаслаўся на рашэнне нейкага сходу.

Мікола Чарнавус напісаў скаргу ў кнігу водгукаў і прапаноў. Паводле Чарнавуса, грошы за арэнду заплачаны за ўвесь месяц, а Кааператыўны рынак – адзін з чатырох у Баранавічах – не працуе.

Беларускае Радыё Рацыя