Мікола Дзядок: крымінальныя злачынствы не маюць тэрміны даўніны



У сувязі з бясконцымі незаконнымі затрыманнямі ў беларускіх гарадах, беларусы часцей сталі гаварыць пра люстрацыю чыноўнікаў. У той жа час вялікая частка грамадства мяркуе, што толькі масавы пераход сілавікоў на бок народа дапаможа адхіліць Лукашэнку ад улады. Аднак палітычны аглядальнік Мікола Дзядок думае інакш:

Я ўвогуле не лічу, што лёс пратэсту зараз наўпрост залежыць ад пазіцыі пэўнай колькасці сілавікоў. Па-першае, сілавікі, якія ўжо замазаны ў злачынствах, забойствах, катаваннях, ім, што не паабяцай, яны ўсё роўна не пяройдуць на бок пратэстоўцаў. І казаць, што мы ўвогуле не будзем рабіць ніякай люстрацыі, ну прабачце…  Ёсць людзі, якія зрабілі крымінальныя злачынствы, асабліва цяжкія, якія не маюць тэрміну даўніны. Пад люстрацыяй мы ж разумеем звальненні і недапушчэнне ў дзяржапарат. А вось гэтых людзей трэба менавіта садзіць.

 А што рабіць з тымі, хто пяройдзе на бок народа? Тут Мікола Дзядок прапаноўвае прымяніць метад разбору кожнага паасобку:

Тыя, хто пяройдзе на бок народу першым, хто звольніўся, у каго адноcна чыстыя рукі, могуць разлічваць на працяг службы. Тыя ж, у каго рукі ў крыві, ну прабачце, вас ужо будуць судзіць ў кожным выпадку. Тут ужо трэба займаць моцную пазіцыю і адштурхоўвацца ад таго, што патрэбна абсалютнай бальшыні народу, а не кучцы сілавікоў.

Аднак пакуль пра люстрацыю суддзяў ці крымінальныя справы над сілавікамі, адказнымі за  забойствы, выкраданнях і катаваннях думаць рана. Калі ж народ пойдзе да канца, вінаватыя абавязкова будуць пакараныя, упэўнены Мікола Дзядок.

Беларускае Радыё Рацыя